Тры таварышы (на белорусском языке) - Эрих Ремарк
- Дата:13.08.2024
- Категория: Проза / Проза
- Название: Тры таварышы (на белорусском языке)
- Автор: Эрих Ремарк
- Просмотров:0
- Комментариев:0
Аудиокнига "Тры таварышы" (на белорусском языке)
📚 "Тры таварышы" - это произведение знаменитого немецкого писателя Эриха Ремарка, автора мировых бестселлеров. В этой аудиокниге он рассказывает о дружбе трех друзей, переживающих тяжелые испытания во время Первой мировой войны.
Главный герой книги - молодой солдат Поль, который вместе с товарищами по оружию, Катцем и Бехтером, пытается выжить в аду окопов и боях. Их дружба, верность и взаимопомощь становятся их опорой в безумии войны.
Эрих Ремарк в своем произведении затрагивает темы дружбы, любви, потерь и надежды, показывая, что даже в самых тяжелых условиях человеческие ценности остаются важными.
Об авторе:
Эрих Мария Ремарк - немецкий писатель, чьи произведения о войне, любви и человеческих ценностях стали классикой мировой литературы. Роман "На Западном фронте без перемен" принес ему всемирную известность и признание.
На сайте knigi-online.info вы можете бесплатно и без регистрации слушать аудиокниги онлайн на русском языке. Здесь собраны лучшие произведения разных жанров, чтобы каждый мог найти что-то по душе.
Погрузитесь в мир литературы с помощью аудиокниг, наслаждайтесь яркими сюжетами и открывайте для себя новых авторов. Книги - это удивительное путешествие в мир фантазии и знаний, которое доступно каждому!
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Нiхто яму не адказаў. Кёстэр раптам здрыгануўся.
- Свiнства! - сказаў ён i павярнуўся. - Давайце!
- Я тут, - адклiкнуўся Юп, падцягваючы прычэп для буксiроўкi.
- Падыдзi сюды, - сказаў я. - З сённяшняга дня ты - унтэр-афiцэр. Можаш палiць цыгары.
Мы паднялi перад машыны на прычэп i прымацавалi яго ззаду да "Карла".
- Думаеш, што яму не пашкодзiць? - спытаў я Кёстэра. - Наш "Карл" iмклiвы стаеннiк, а не ўючны асёл.
Ён пахiтаў галавой.
- Тут недалёка. Дарога роўная.
Ленц сеў у пабiтую машыну, i мы пацiху паехалi. Я прыцiскаў хусцiнку да носа, гледзячы ў вечаровыя палi i на сонца перад заходам. Вакол панаваў надзвычайны спакой, нiчым не патрывожаны, i адчувалася, што прыродзе было ўсё роўна, што тварыў у свеце гэты злосны мурашнiк, якi называў сябе чалавецтвам. Шмат важней было, што аблокi паступова ператваралiся ў залатыя горы, што фiялетавыя ценi змяркання бясшумна наплывалi ад гарызонту, што жаўранкi вярталiся з бязмежнай прасторы неба ў свае барозны i што паступова на зямлю апускалася ноч.
Мы прыехалi ў свой двор. Ленц вылез з разбiтай машыны i ўрачыста зняў перад ёй капялюш.
- Вiтаем цябе, дабраславёная! Ты трапiла сюды з сумнай прычыны, але ты прынясеш нам, калi кiнуць на цябе пяшчотны, няхай i павярхоўны позiрк, трыста - трыста пяцьдзесят марак. А цяпер дайце мне шклянку вiшнёвай настойкi i кавалак мыла - хачу адмыцца ад сям'i Фогтаў.
Мы выпiлi па шклянцы, а потым узялiся адразу за разборку машыны. Не заўсёды было дастаткова таго, што гаспадар машыны заключаў з намi дагавор на рамонт. Часта прадстаўнiкi страхавых кампанiй патрабавалi перадаць заказ у адну з майстэрань, з якiмi ў iх былi кантракты. Таму мы i старалiся - чым большая была разборка, тым лепш нам. Цана зборкi аказвалася потым настолькi высокай, што дзешавей было пакiнуць машыну ў нас. Мы кiнулi работу, калi ўжо сцямнела.
- Ты паедзеш сёння на таксi? - спытаў я Ленца.
- Не, - адказаў Готфрыд. - Iмкнучыся зарабiць больш, нельга перастарацца. На сёння хопiць i гэтага.
- А мне - не, - сказаў я. - Калi ты не едзеш, то я з адзiнаццацi да дзвюх пашчыпаю начныя рэстараны.
- Я не раю, - усмiхнуўся Готфрыд. - Лепш паглядзiся ў люстэрка. У апошнi час твайму носу не шанцуе. З такiм чырвоным бураком да цябе не сядзе нiводзiн пасажыр. Iдзi спакойна дадому i пакладзi на нос кампрэс.
Ён меў рацыю. З носам сапраўды не ўсё было ў парадку. Вось чаму я развiтаўся i пайшоў дадому. Па дарозе я сустрэў Хасэ, i мы пратопалi астатак разам. Выгляд у яго быў змарнелы.
- Вы пахудзелi, - сказаў я.
Ён згодна кiўнуў галавой i расказаў мне, што ён вечарам амаль нiчога не есць. Жонка ледзь не кожны вечар ходзiць да знаёмых, якiя з'явiлiся няведама адкуль. Дамоў яна прыходзiць позна. Ён рады, што яна знайшла сабе забаву, але ў яго няма жадання ў адзiноце гатаваць сабе ежу. Ён i есцi не вельмi хоча, бо бывае занадта змораны. Я глянуў на яго збоку. Ён iшоў побач з абвiслымi плячыма, ён сапраўды верыў у тое, што казаў, але слухаць яго было жахлiва. Гэтая сям'я i цiхае сцiплае жыццё рушылiся: iм не хапала нi ўпэўненасцi, нi грошай. Я падумаў, што ёсць мiльёны такiх людзей i што iм заўсёды не хапае крыху пэўнасцi i крыху грошай. Быццё нейкiм жудасным чынам сцiснулася ў дробязную барацьбу толькi за iснаванне. Я падумаў пра сённяшнюю бойку, я ўспомнiў убачанае за апошнiя два тыднi, я ўспомнiў усё, што я ўжо зрабiў... Потым я падумаў пра Пат. У мяне раптам з'явiлася пачуццё, што ўсё гэта не можа суiснаваць. Я зрабiў завялiкi скачок, жыццё стала занадта бруднае, каб быць шчаслiвым. Гэтае шчасце не можа працягвацца, у яго больш не верылася, гэта быў толькi перадых, але не прыстанiшча...
Мы паднялiся па лесвiцы i адчынiлi дзверы. Хасэ спынiўся ў прыхожай.
- Што ж, да пабачэння...
- З'ешце сёння што-небудзь, - сказаў я.
Ён пахiтаў галавой са слабай усмешкай, быццам хацеў папрасiць прабачэння, i падаўся ў свой пусты цёмны пакой. Я паглядзеў яму ўслед. Потым я пайшоў па калiдоры, падобным на рукаў. Раптам я пачуў, што нехта цiха спявае. Я спынiўся i прыслухаўся. Гэта быў не патэфон Эрны Бёнiг, як мне спачатку здалося. Гэта быў голас Пат. Яна была адна ў пакоi i спявала. Я глянуў на дзверы, за якiмi знiк Хасэ, я зноў нахiлiўся i прыслухаўся. Раптам я сцiснуў кулакi. Лiха забяры! Няхай гэта тысячу разоў будзе перадых, а не прыстанiшча, няхай гэта ўсё тысячу разоў будзе настолькi чужое i не сумяшчальнае, што паверыць нельга - менавiта, што нельга паверыць, менавiта таму заўсёды шчасце было такое нечакана новае i ўладарнае...
Пат не чула, як я прыйшоў. Яна сядзела на падлозе перад люстэркам, так i сяк прымяраючы чорны капялюшык. Побач з ёй на дыване стаяла лямпа. Пакой быў запоўнены цёплым карычнева-залацiстым змрокам. Толькi яе твар быў ярка асветлены. Яна прысунула да сябе крэсла, са спiнкi якога звiсаў кавалак шаўковай тканiны. На крэсле ляжалi блiскучыя нажнiцы.
Я цiха спынiўся каля дзвярэй, гледзячы, як сур'ёзна яна была занятая капялюшыкам. Яна любiла сядзець на падлозе. Часта вечарам я знаходзiў яе ў якiм-небудзь куточку на падлозе, дзе яна засынала з кнiжкай у руках i сабакам пры боку.
Сабака i цяпер ляжаў каля яе. Ён завурчаў. Пат падняла вочы i ўбачыла мяне ў люстэрку. Яна заўсмiхалася, i мне здалося, быццам дзякуючы гэтаму ўсё на свеце пасвятлела. Я пайшоў праз пакой, стаў за яе спiной на каленi i, забываючы ўвесь дзённы бруд, дакрануўся вуснамi да цёплай, мяккай скуры яе галавы.
Яна паказала мне чорны капялюшык.
- Я перарабiла яго, мiлы. Табе так падабаецца?
- Шыкоўны капялюшык, - сказаў я.
- Але ж ты нават не глянуў на яго! Я абрэзала ззаду поле, а спераду заламала ўверх.
- Я ўсё добра бачу, - сказаў я, схаваўшы твар у яе валасы, - глянуўшы на твой капялюшык, парыжскiя мадэльеры збялелi б ад зайздрасцi.
- Ну, Робi! - Яна са смехам адштурхнула мяне. - Ты нiчога ў гэтым не разумееш. Цi заўважаеш ты ўвогуле, што на мне?
- Я бачу самую маленькую дробязь, - заявiў я, падсаджваючыся да яе на падлозе, але стараючыся трымаць нос у ценi.
- Няўжо? У чым жа я была ўчора ўвечары?
- Учора? - Я задумаўся. Я сапраўды не памятаў.
- Так я i ведала, мiлы! Ты ўвогуле амаль нiчога не ведаеш пра мяне.
- Сапраўды, - сказаў я. - Але менавiта ў гэтым i соль. Чым больш ведаеш адзiн пра аднаго, тым больш непаразуменняў. I чым блiжэй знаёмiшся, тым больш адчужаешся. Вазьмi, напрыклад, сям'ю Хасэ: яны ўсё ведаюць адзiн пра аднаго i спрыкралi адзiн аднаму горш, чым чужыя.
Яна надзела маленькi чорны капялюшык на галаву i стала прымяраць перад люстэркам.
- Тое, што ты кажаш, толькi напалову праўда, Робi.
- Так бывае з усiмi праўдамi, - адказаў я. - I з гэтым нiчога не зробiш. На тое мы - людзi. I сваiмi паўпраўдамi мы робiм даволi шмат глупстваў. А з праўдай мы i жыць не змаглi б.
Яна зняла капялюш i адклала яго ўбок. Потым павярнулася да мяне i заўважыла мой нос.
- Што гэта? - са страхам спытала яна.
- Нiчога асаблiвага. Толькi глядзiцца непрыгожа. Я працаваў пад машынай, i на мяне звалiлася жалязяка.
Яна з недаверам зiрнула на мяне.
- Бог ведае дзе ты пабываў зноў! Ты мне нiколi нiчога не кажаш. Я ведаю пра цябе гэтаксама мала, як i ты пра мяне.
- А так i лепш, - сказаў я.
Яна прынесла мiску з вадой i ручнiк i прыклала мне кампрэс. Потым уважлiва паглядзела на мяне яшчэ раз.
- Падобна, што цябе ўдарылi. Шыя таксама падрапана. У цябе, вiдаць, былi прыгоды, мiлы.
- Самая вялiкая сённяшняя прыгода яшчэ чакае мяне, - сказаў я.
Яна здзiўлена зiрнула на мяне.
- Гледзячы на ноч, Робi! Што ты яшчэ прыдумаў?
- Я застаюся тут! - адказаў я, адкiнуў кампрэс i абняў яе. - Я ўвесь вечар буду з табой!
XX
Жнiвень выдаўся цёплы i ясны, у вераснi надвор'е было яшчэ амаль летняе. Але ў канцы верасня задажджыла. Хмары ў цёплыя днi вiселi нiзка над горадам, з дахаў цякло, пачалiся навальнiцы, i калi аднойчы ў нядзельку ранiцай прачнуўся i падышоў да акна, я ўбачыў на могiлках на дрэвах жоўтыя, як сера, плямы i першыя аголеныя сукi.
Я пастаяў крыху каля акна. На працягу некалькiх месяцаў пасля нашага прыезду з мора ў мяне было дзiўнае адчуванне: я ўвесь час, кожную гадзiну памятаў, што Пат трэба будзе паехаць, але я памятаў так, як памятаюць шмат што - што годы праходзяць, што ты старэеш, што ты не вечны. Але рэчаiснасць была мацнейшая, яна ўсе падобныя думкi выцясняла з галавы, i пакуль Пат была са мной, пакуль дрэвы яшчэ зелянелi густой лiстотай, такiя словы, як восень i ад'езд i развiтанне, уяўлялi сабой нiшто iншае, як цьмяныя ценi на гарызонце, якiя толькi абвастралi шчасце блiзкасцi, шчасце быць разам.
Я глянуў праз акно на мокрыя ад дажджу могiлкi i на надмагiльныя камянi, пакрытыя брудным рудым лiсцем. Нiбы шэрая жывёлiна, туман за ноч высмактаў зялёны сок з лiстоты дрэў, i лiсты, знясiленыя, звiсалi з галiн. Парывы ветру зрывалi ўсё новыя лiсты i гналi iх перад сабой... i раптам, нiбы востры рэжучы боль, мяне ўпершыню кальнула разуменне, што расстанне наблiжаецца, што яно стала рэчаiснасцю, такой самай рэчаiснасцю, як восень, што пракралася праз кроны дрэў i пакiнула там свае сляды.
Я прыслухаўся, што робiцца ў другiм пакоi. Пат яшчэ спала. Я падышоў да дзвярэй i пастаяў там хвiлiнку. Яна спала спакойна, не кашляла. На нейкi момант у мяне з'явiлася балючая надзея - я ўявiў сабе, што Жафэ патэлефануе сёння, заўтра цi праз некалькi дзён, каб сказаць мне, што ёй не трэба ехаць... але потым я прыпамiнаў ночы, калi я чуў лёгкi шум яе дыхання, гэты рэгулярны, прыглушаны хрып, якi з'яўляўся i знiкаў, нiбы шум ад работы далёкай тонкай пiлы, i надзея пагасала гэтаксама хутка, як i загаралася.
- Эрих Мария Ремарк - Николай Надеждин - Биографии и Мемуары
- Двор. Баян и яблоко - Анна Александровна Караваева - Советская классическая проза
- Двор льда и пепла - Л. Дж. Эндрюс - Героическая фантастика / Любовно-фантастические романы / Фэнтези
- Черный обелиск - Эрих Ремарк - Классическая проза
- Приют Грез - Эрих Ремарк - Классическая проза