Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен
0/0

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен

  • Дата:15.10.2024
  • Категория: Проза / Проза
  • Название: Сумленны ўчынак (на белорусском языке)
  • Автор: Эрве Базен
  • Просмотров:0
  • Комментариев:0
Уважаемые читатели!
Тут можно читать бесплатно Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн книги без регистрации и SMS на сайте Knigi-online.info (книги онлайн) или прочесть краткое содержание, описание, предисловие (аннотацию) от автора и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Описание онлайн-книги Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен:
Читем онлайн Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4

На стале з'явiлася трэцяя шклянка "Перно", i агляд прадоўжыўся. Спачатку Ганзаг двума пальцамi выцягнуў пасведчанне асобы пад нумарам 2579367. Далей яго чакала расчараванне: гэта быў не Вiльгем, а Вiльям, а прозвiшча "дэ Керфаўэ" даводзiла, што гэты чужынец на самай справе быў брэтонскага паходжання. "А ўрэшце, мне на гэта напляваць!" - буркнуў Ганзаг, саграваючыся. Уваткнуўшы нос у фатаграфiю з пячаткай прэфектуры, ён заўважыў, што тып гэты, брэтонец ён цi не, морду меў несамавiтую. Далей агляд паскорыўся. Вадзiцельскiя правы, "шэрая картка", талон "С".., гэтыя паперы можна было прадаць, яны безумоўна зацiкавяць каго-небудзь са знаёмых - "спецыялiстаў" па аўтамабiлях. Ва ўсiх паперах гаварылася аб прафесii Вiльяма дэ Керфаўэ - сэнс яе зводзiўся да прыназоўнiка "без". Ганзаг пагардлiва ўсмiхнуўся - у яго было правiла: чалавек павiнен выбраць або працу, або авантуру. Атрымлiваць асалоду без рызыкi i намаганняў - вось што было адзiнай, бясспрэчнай амаральнасцю. Аднак, калi гэтаму Керфаўэ не хапала прынцыпаў, то ўжо густу яму хапала. За гэта сведчылi чатыры фатаграфii з апошняй кiшэнькi. Пра першую, на якой была трохi пераспелая, хоць i шыкоўна прыбраная дама, нельга было што-небудзь сказаць. Хутчэй за ўсё гэта была мацi, удава дэ Керфаўэ. Але тры астатнiя проста ашаламлялi! Голая дзяўчына са спiны, у фас i ў профiль, была проста незвычайная! Расчырванелы ўжо Ганзаг выпiў залпам трэцюю шклянку i клiкнуў гарсона:

- А цяпер нясi абсент!

З унутранай кiшэнькай болей нельга было цягнуць. Ганзаг загадаў сабе апошнюю загадку: колькi грошай, мяркуючы па таўшчынi, магло ў ёй быць? Калi гэта соценныя бiлеты, дык магло б пацягнуць тысяч на пяць або шэсць. Калi тысячныя - на пятнаццаць або дваццаць. Ганзаг адкрыў кiшэньку, лiхаманкавым рухам страсянуў бумажнiк i высыпаў на стол усё, што ў iм было.

- О, божа, вялiкi фармат!

Вось гэта пашанцавала! Хто б мог спадзявацца на такую ўдачу. Лёс бясконца спрыяў яму: побач з даволi вялiкiмi купюрамi было дзесяць бiлетаў па дзесяць тысяч. Яны былi зусiм новенькiя, i iх прызначэнне было зразумелае з цыдулкi, якую Вiльям дэ Керфаўэ да iх прышпiлiў:

"Дарагая, не ведаю, а каторай гадзiне ты павiнна вярнуцца з падарожжа. На ўсялякi выпадак я зайду сёння ўранку. Нарэшце я сабраў тыя самыя сто тысяч франкаў, цярплiва эканомячы на маленькiх шчодрасцях Чылiйкi. Я табе прынясу iх разам з фатаграфiямi, знятымi надоечы ўвечары. Калi я цябе не застану, я пакiну гэтую запiску на начным столiку i зайду пасля абеду яшчэ раз. Я выкраiў сабе два вольныя днi. Цалую. - Вiльям".

- Дарагая! - прашаптаў Ганзаг лагодным голасам, падняўшы шклянку. - За тваё здароўе!

Шклянка дрыжала ў руцэ. Яму рабiлася то холадна, то горача, ён смяяўся i пацеў ад захаплення. Яго радасць, яго здзiўленне, думкi, няпэўныя i каламутныя, як дно шклянкi, мяшалiся i блыталiся.

- Патрэбныя! На што патрэбныя гэтыя сто тысяч? Каб паклапацiцца пра маленькага Ганзага... Бертран, "крывавую Мэры"!

Бертран налiў, скоса глянуў на грошы, прыкрытыя рукавом. Ганзаг выпiў "крывавую Мэры", вырашыў, што ў ёй не хапае гранатавага сiропу, заказаў яшчэ адну i палiчыў, што гэтым разам не хапала "перно". Ён запатрабаваў, каб яму прынеслi бутэлькi, i сам пачаў змешваць. Сумесь здалася яму дасканалай. Пасля ён з урачыстым выглядам адаслаў Бертрана да стойкi i заняўся сваiмi дробнымi справамi... Значыць, так. Дакументаў у яго больш няма - свой бумажнiк ён аддаў палiцэйскаму. Але ён напэўна атрымае яго ў Бюро знаходак. Ларно, яго сябар, а часам i кампаньён, не будзе крыўдзiцца за тое, што Ганзаг пакарыстаўся яго прозвiшчам. Наадварот! Гэтаму нягоднiку залiчыцца сумленны ўчынак... Якi добры аргумент будзе мець яго адвакат, калi яму спатрэбiцца расчулiць суд!

Ну вядома ж, прадбачаючы такi ж самы выпадак, Ганзаг мог дазволiць сабе займець такiя ж рэкамендацыi... Але пра гэта няма чаго i думаць! Сто франкаў яшчэ можна было б вярнуць, але ж не сто тысяч! Вярнуць. Гэтым словам усё сказана.

З нейкiм неспакоем - невядома чаму - Ганзаг пералiчыў грошы. Павольна. Паважна. Трохi астыўшы. Нейкi чарвяк тачыў яго. "Лепш мне больш не пiць "крывавай Мэры", - падумаў ён. - Гранатавы сiроп занадта салодкi, ён мяне разморвае". Пасля знайшоў больш сур'ёзнае тлумачэнне: "Сто адзiнаццаць тысяч пяцьсот франкаў. Вось гэта грошы, няма чаго i казаць! Але па сутнасцi яны знойдзены, не зароблены. Я не люблю несумленнай гульнi. Лёгкасцi трэба сцерагчыся. Спачатку знаходзiш бумажнiк, потым гэта пачынае падабацца, з часам губляеш звычку рызыкаваць i канчаеш збiраннем недакуркаў". Ганзаг мог абвясцiць гэта ўголас... Ён быў зусiм не такi, якiм яго ўяўлялi сабе суддзi, гэтыя нiкчэмныя людзi, у брыжах i каўпаках. Яны давяраюць толькi звесткам: аб судзiмасцi Ганзага. Чалавек, у якiм тояцца вытанчанасць i далiкатнасць - вось кiм ён быў. Элегантны. Але не шыкоўны, бо шыкоўнасць па рыначных цэнах заставалася яму пакуль што недаступнай.

Ганзаг уздыхнуў. Гранатавы сiроп разморваў яго далей. Божа ж мой, i сапраўды на пусты жывот Рабатэн быў усяго толькi няшчасны зладзюжка з прадмесця. Але пiтво надавала яму пэўную дабрачыннасць. Пасля шостага "перно" ён ужо марыў пра вiлу за горадам, пра пантофлi, пра спакойную пасаду, пра маленькiх Рабатэнаў, пра маральнасць. Каб стаць сумленным, яму трэба было напiцца. Шкада толькi, што, каб пiць, пакуль што патрэбны грошы, i Ганзаг павiнен быў здабываць iх спосабам... ну але, спосабам менш высакародным за яго мэты, у якiя нiхто не хоча паверыць.

Ганзаг глыбока ўздыхнуў, узяў яшчэ адзiн "перно" i раптам схамянуўся. Што? Нiхто не хоча ў iх паверыць? Ну гэта мы яшчэ паглядзiм! Гэты прайдзiсвет Ларно, гэты зануда Бертран, прыяцелi па "прафесii", i нават Пюмiле, гэтыя нiкчэмныя мяшчане, дабрачыннасць якiх канчаецца там, дзе пачынаецца беспакаранасць... Ён усiх iх здзiвiць, гэтых дробных iнтрыганаў. Ён сам сябе здзiвiць так, што будзе памятаць усё жыццё! I нягледзячы на iнстынкт, на прагу, на нейкую чорную мудрасць, якiя пратэставалi недзе ў глыбiнi душы, Ганзаг раптам знайшоў кучу аргументаў. Ён нiчога не трацiў. Анi шэлега. Ён спадзяваўся быў на дзесяць тысяч. А дзесяць адсоткаў па закону забяспечвалi яму нават больш за адзiнаццаць тысяч. Цi зарабляў ён калi адзiнаццаць тысяч сумленна i тым больш нiчога не зрабiўшы? Выпадак быў рэдкi, а дзень сiмвалiчны! - гэтак шчаслiва адзначыць свята святога Андрэ! Бацька Рабатэн, гэты гаротнiк, няздольны прынесцi анi кропелькi шкоды мiльярдэру, пэўна, перавернецца ў магiле ад задавальнення. Але, каб не аддацца спакусе, нельга было чакаць нi хвiлiны. Бо яму ўжо шкада было плацiць за пiтво з тых дзесяцi адсоткаў, што яму быў вiнаваты Керфаўэ.

Ганзаг неахвотна адклаў бiлет на пяцьсот франкаў, пасля паклаў паперы, фатаграфii i грошы ў бумажнiк, а бумажнiк у кiшэню. Нарэшце з цяжкасцю ўстаў.

- Трыста пяцьдзесят! - крыкнуў Бертран занепакоена.

- Рэшты не трэба! - адказаў Ганзаг, кiнуўшы грошы на стол. - Калi зойдзе Ларно i спытае пра мяне, - дадаў ён, - скажы, што я ў XVI акрузе.

- Добра, у XVI! - адказаў кемлiвы гаспадар, сам былы злодзей. Ён добра ведаў занятак сваiх клiентаў, як i кварталы, дзе яны пераважна "працуюць". Калi Ганзаг пахiстваючыся падышоў да дзвярэй, Бертран стрымана кiнуў: "Удачы табе!" i засмучана закiваў галавой. Гэта красамоўна казала пра тое, што ён ведае, у якiм стане цяпер чалавек, якi iдзе займацца сур'ёзнымi справамi.

* * *

Згодна адрасу, азначанаму ў паперах Вiльяма дэ Керфаўэ, Ганзаг праз гадзiну ўжо ўзыходзiў на шосты паверх раскошнага дома на авеню Анры-Мартэн. Ён шмыгнуў мiма кансьержкi - старая засцярога! - пагрэбаваў лiфтам i павольна падымаўся па сходах, размяркоўваючы вагу ступнi на ўсю прыступку, каб яна не рыпела. Ён ведаў, што асцярожнасць цяпер не патрэбна, але яму не ўдавалася добра зразумець, што ён падымаецца па гэтых сходах, укрытых дываном, з добрымi намерамi. Яму было вельмi нязвычна не адчуваць у сваiх кiшэнях цяжару адмычак, прыстасаванняў для ўзлому замкоў, разборнага лома для дзвярэй - ягонай уласнай вынаходкi, якая была вартая таго, каб экспанавацца на выстаўцы. На кожным паверсе ён рабiў кароткую перадышку, разглядваў вiзiтныя карткi, медныя шыльдачкi на дзвярах, званкi, а асаблiва розныя сiстэмы замкоў: спружынныя, "Ейль", "Блокту", "Вочкi". Ён ушаноўваў гэтых сваiх звычайных ворагаў позiркам знаўцы: гэтак жа глядзiць на фартыфiкацыйныя збудаваннi афiцэр, калi ён уваходзiць у крэпасць з прапановай аб перамiр'i. Але прозвiшчы жыхароў стаялi не на ўсiх дзвярах, i падняўшыся на шосты паверх, Ганзаг не знайшоў прозвiшча Керфаўэ. Ён збiраўся ўжо спусцiцца ўнiз i распытацца ў кансьержкi, але ў гэты момант з лiфта выйшла пакаёўка нейкiх заможных гаспадароў у фартуху i карункавым чэпчыку. Ганзаг абазваўся да яе, i яна вывела яго з няёмкага становiшча.

- Пан дэ Керфаўэ?.. Я пакаёўка ў яго.

Ганзагаў выгляд i пах перагару прымусiлi яе збянтэжыцца:

- Я, аднак, не ўпэўнена, цi пан...

- Я яго не ведаю, - сказаў рашучым тонам Рабатэн. - Я толькi знайшоў яго бумажнiк на вулiцы i прынёс.

- А! Тады заходзьце! - адказала дзяўчына з нейкай павагай, якая была Ганзагу як бальзам на душу.

1 2 3 4
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен бесплатно.
Похожие на Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - Эрве Базен книги

Оставить комментарий

Рейтинговые книги